Добавить новость
Новости сегодня

Новости от TheMoneytizer

Мэрыя Варшавы забараніла штогадовы марш нацыяналістаў

Мэрыя Варшавы забараніла марш нацыяналістаў, які павінен быў прайсьці ў горадзе 11 лістапада. У гэты дзень у краіне будуць урачыста сьвяткаваць сотую гадавіну атрыманьня Польшчай незалежнасьці.


У 2012 годзе ў Польшчы ўпершыню з часоў сацыялізму заканадаўча дазволілі мясцовым органам улады накладаць забарону на публічныя мерапрыемствы — толькі зь меркаваньняў бясьпекі. Мэр Варшавы з лібэральнай партыі «Грамадзянская плятформа» Ханна Гранкевіч-Вальц некалькі гадоў запар не адмяняла штогадовага мітынгу нацыяналістаў.


Але кіраўніца польскай сталіцы, якая сыходзіць у адстаўку пасьля мясцовых выбараў, цяпер зрабіла гэта, абгрунтоўваючы сваё рашэньне недастатковымі магчымасьцямі варшаўскай паліцыі. На яе думку, паліцыянты не змаглі б забясьпечыць грамадзкі парадак падчас маршу.




Прадстаўнік варшаўскай паліцыі Сыльвэстэр Марчак у размове з польскай «Газэтай Выборчай» расказаў, што Гранкевіч-Вальц не абмяркоўвала сваё рашэньне зь Міністэрствам унутраных спраў і што яму нічога не вядома пра нейкія праблемы з тым, каб гарантаваць бясьпеку. Нацыяналісты ўжо заявілі, што зьбіраюцца правесьці мітынг насуперак забароне, і цяпер незразумела, хто будзе сачыць за грамадзкім парадкам у нядзелю, дадаў Марчак.


Марш нацыяналістаў у дзень незалежнасьці Польшчы арганізуецца ў Варшаве з 2010 года. Падчас маршаў рэгулярна гучалі расісцкія і антысэміцкія лёзунгі, нацыяналістаў таксама затрымлівалі за хуліганства і псаваньне маёмасьці. У 2011 годзе ўдзельнікі маршу падпалілі машыну польскага тэлеканалу TVN24, з якой журналісты вялі трансьляцыю мерапрыемства.

Читайте на сайте


Smi24.net — ежеминутные новости с ежедневным архивом. Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. Абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть —онлайн с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии. Smi24.net — живые новости в живом эфире! Быстрый поиск от Smi24.net — это не только возможность первым узнать, но и преимущество сообщить срочные новости мгновенно на любом языке мира и быть услышанным тут же. В любую минуту Вы можете добавить свою новость - здесь.




Новости от наших партнёров в Вашем городе

Ria.city
Музыкальные новости
Новости России
Экология в России и мире
Спорт в России и мире
Moscow.media






Топ новостей на этот час

Rss.plus





СМИ24.net — правдивые новости, непрерывно 24/7 на русском языке с ежеминутным обновлением *