Увесну 2018-га сотні тысяч армян выйшлі на вуліцы, і Армэнія разьвіталася з 10-гадовым прэзыдэнцтвам Сэржа Саргсьяна. Цяпер краіна рыхтуецца да датэрміновых парлямэнцкіх выбараў 9 сьнежня. Чаго армяне чакаюць ад сваёй «аксамітнай рэвалюцыі», патлумачыў палітычны аналітык Мікаэль Зальян.