У УПЦ Маскоўскага патрыярхату забралі Пачаеўскую лаўру
Першая намесьніца міністра юстыцыі Ўкраіны Алена Сукманава заявіла, што камісія міністэрства адмяніла рашэньне аб дзяржаўнай рэгістрацыі права карыстаньня на комплекс збудаваньняў Сьвята-Ўсьпенскай Пачаеўскай лаўры рэлігійнай арганізацыяй «Пачаеўская Сьвята-Усьпенская лаўра».