У сераду, 28 лістапада, у Грузіі праходзіць другі тур прэзыдэнцкіх выбараў. На пасаду прэтэндуюць два кандыдаты — прадстаўніца кіраўнічай партыі «Грузінская мара» Саломэ Зурабішвілі і Грыгол Вашадзэ, які прадстаўляе апазыцыйнае аб’яднаньне «Сіла ў адзінстве».