У Брусэлі 65 тысяч чалавек выйшлі на марш у абарону клімату
У Брусэлі ў нядзелю адбылася шматтысячная дэманстрацыя ў абарону клімату. Па зьвестках паліцыі, у шэсьці ўдзельнічалі каля 65 тысяч чалавек. Дэманстранты патрабавалі жорсткага абмежаваньня выкідаў вуглякіслага газу — як у Бэльгіі, так і ў Эўропе і сьвеце ў цэлым.