Улады Менску хочуць зьнесьці царкву «Новае жыцьцё», каб пабудаваць школу з басэйнам
Хрысьціянская поўнаэвангельская царква «Новае жыцьцё», што ў былой вёсцы Сухарава, зноў пад пагрозай зносу. На яе месцы зьбіраюцца пабудаваць сярэднюю школу больш як на тысячу вучняў і басэйн.