«Падземнай турмы нам тут ня трэба». Менчукі, у двары якіх будуюць пастарунак, падалі ў суд
Менгарвыканкам будзе разам з адміністрацыяй Фрунзенскага раёну Менску адказьнікам па пазове менчука Дзяніса Тушынскага, нязгоднага з будоўляй новай раённай пракуратуры і гарадзкога аддзелу міліцыі сярод жылых дамоў на вуліцы Данілы Сердзіча.