Доза перавышала сьмяротную ў 4 разы. Працягваецца суд над кампаніяй, у якой ад экстазі загінула дзяўчына
У жніўні кампанія з васьмі маладых людзей сьвяткавала дзень народзінаў і ўжывала псыхатропнае рэчыва МДМА. 19-гадовая дзяўчына загінула. У судзе Першамайскага раёну Менску працягваецца допыт сьведак па гэтай справе.