Мітрапаліт Эпіфаній назваў РПЦ апошнім фарпостам Пуціна ва Ўкраіне
Расейская праваслаўная царква зьяўляецца апошнім фарпостам прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна ва Ўкраіне, заявіў кіраўнік новай Праваслаўнай царквы Украіны мітрапаліт Эпіфаній. Напярэдадні інтранізацыі герарх даў інтэрвію ўкраінскай службе Радыё Свабода.