Мы в Telegram
Добавить новость
Новости сегодня

Новости от TheMoneytizer

Пра крыўду на «Отвратительных белорусов»

Пра крыўду на «Отвратительных белорусов»

Беларускі інтэрнэт вельмі актыўна, каб не сказаць істэрычна, адрэагаваў на артыкул майго калегі Сакалова-Мітрыча «Отвратительные белорусы». Гэта дзіўна, калі ўлічыць, што артыкул зусім не пра беларусаў. Па мне, дык адзінае тлумачэньне такой рэакцыі: тое што мы – беларусы – хварэем на сындром дыфіцыту ўвагі.

Артыкул

Калі прачытаць артыкул «Отвратительные белорусы» поглядам, не пазбаўленым адэкватнасьці, то цяжка ўвогуле зразумець, чаму ён павінен быў выклікаць хоць нейкую рэакцыю ў Беларусі. Бо ясна ж, што артыкул не пра беларусаў, а пра расейскую ксэнафобію і пра спробы барацьбы зь яе праявамі. Ксэнафобія – справа такая заразная, што пры жаданьні ўзьненавідзець можна абсалютна любую нацыю. Адбываецца гэта праз нашае нежаданьне ведаць пра іншыя нацыі больш таго мінімуму, які дае нам права на нянавісьць. І тут Сакалоў-Мітрыч робіць самы вялікі, здаецца, камплімэнт беларусам – ён прыводзіць нас у прыклад нацыі, якую ўзьненавідзець можна толькі на зусім хворую галаву. Гэта – нянавісьць-гратэск, нянавісьць-карыкатура, якая павінна паказаць расейцам, як мала сапраўды абгрунтаванага ёсьць у іх пабытовай ксэнафобіі.

Адпаведна і ўсе аргумэнты артыкула – ня ўласна Сакалова-Мітрыча аргумэнты, а сярэднестатыстычнага ксэнафоба. У галаве якога вельмі абмежаваны набор гістарычных ведаў кампэнсуецца вялікім наборам фобіяў. І з такімі прапорцыямі ведаў у галаве аб’ектам ксэнафобіі расейцаў можа стаць нават народ, які яны лічаць найбольш блізкім сабе ў гістарычным і культурным кантэксьце. Што тады ўжо казаць пра нацыі, якія стаяць крыху далей на лінейцы расейскае талерантнасьці.

Карацей, гэта тое, што стала мне зразумелым за пару хвілінаў, за якія я прачытаў «Отвратительных белорусов» у цягніку Масква-Менск, засьпеты sms-кай «Віця, а ты ведаеш, што Мітрыч ненавідзець беларусаў?» Чаму ж такіх, як я, сярод беларусаў – меншасьць, калі глядзець на абмеркаваньне артыкула ў інтэрнэце?

Адзінае тлумачэньне, якое я знайшоў, я ўжо выказаў: мы – беларусы – нацыя, якая хварэе на сындром дэфіцыту ўвагі. І зараз паспрабую патлумачыць, што маю на ўвазе.

Рэакцыя і высновы

Сындром дэфіцыту ўвагі ў падлеткаў – хвароба, пра існаваньне якой гадоў трыццаць спрачаецца сусьветная мэдыцына: ці ёсьць яна, ці яе няма. Але калі глядзець па маладой беларускай нацыі, то ясная справа, што ёсьць. Толькі канфлікт пралягае не па лініі дзеці-бацькі, а па лініі нацыя-сусьвет. Беларуская нацыя, як любая, чый сам факт існаваньня ставіцца пад сумнеў мацнейшымі суседзямі, вельмі клапоціцца пра тое, што пра яе гавораць і думаюць у сьвеце. Мы, па-першае, зацята шукаем увагі гэтага сьвету. Па-другое, дачакаўшыся любой згадкі, занадта эмацыйна на яе рэагуем. Бо ясна ж – калі згадак мала, то кожная – на вагу золата, і тут ня месца для крытыкі.

Так было ад першых гадоў атрыманьня незалежнасьці. Вы можаце колькі заўгодна гаварыць мне, што адмова ад ядзернае зброі была сур’ёзным геапалітычным крокам, але я скажу вам, што гэта была і ці ня першая спроба хоць неяк прыцягнуць увагу маладой беларускай дзяржавы да ўласнага існаваньня. І потым нацыя пакутавала ад недахопу ўвагі. Спрабавала рабіць рэвалюцыі, і крыўдзілася на словы ад’яжджаючых зь Беларусі ў 1996 годзе замежных карэспандэнтаў пра тое, што «Да наступных выбараў вы нікому ня будзеце цікавыя».

Сындром дэфіцыту ўвагі праяўляўся ў дробязях, і засьведчыць гэта можа кожны, бо кожнага кранулася. У 1992 годзе не было, здавалася, большай крыўды для мяне, што Беларусь не малявалі на мапах BBC (тады яшчэ навіны ВВС з абавязковым прагнозам надвор’я трансьлявалі на адным зь беларускіх дзяржаўных каналаў), і я пісаў зацемкі ў інфармацыйную стужку БелаПАН, і іх ахвотна друкавалі ці ня ўсе беларускія газэты (і ВВС, дарэчы, выпраўляла мапы).

Пазьней, кіруючыся гэтым жа прынцыпам, мы спрабавалі ўпэўніць сябе, што Беларусь у сусьветным, эўрапейскім і расейскім кантэкстах прысутнічае значна больш шырока, чым гэта ёсьць насамрэч. Мы шукалі і шукаем сьлед «беларускага пытаньня» ва ўсіх расейскіх і эўрапейскіх справах. Адбываюцца выбары ў Расеі? Як уплывае на іх беларускі фактар? Ды ніяк не ўплывае – вось адзіны дакладны адказ, але нам ён не па душы. 148-мы візыт Аляксандра Лукашэнкі ў Маскву? Як ён адаб’ецца на ўзаемаадносінах расейскага кіруючага тандэма? Ды ніяк не адаб’ецца, але мы шукаем іншага адказу. Сэсія Эўрапарлямэнту і безь «беларускага пытаньня»? Лічы, што гэта сэсія-інвалід, сэсія-непаразуменьне, бо што яшчэ абмяркоўваць эўрапейцам, як ня нашы праблемы.

І ў гэтай сытуацыі інфармацыйнага дэфіцыту мы гатовыя рэагаваць на любую згадку слова «беларус» у стужцы навінаў на Гугле ці Яндэксе. Мы абмяркоўваем калёнку Сакалова-Мітрыча з той жа зьвярынай сур’ёзнасьцю, зь якой амаль дваццаць гадоў таму абмяркоўвалі «Краіну агуркоў» Мастаўшчыкова. Але там хоць нейкая падстава для крыўды была. Тут жа – ніякай. Але мы ўсе крыўдуем (лішні раз, дарэчы, пацьвярджаючы, што каб узьненавідзець кагосьці, шмат намаганьняў прыкладаць ня трэба). А ня мне вам казаць, што з пакрыўджанымі робяць.

Читайте на 123ru.net


Новости 24/7 DirectAdvert - доход для вашего сайта



Частные объявления в Вашем городе, в Вашем регионе и в России



Smi24.net — ежеминутные новости с ежедневным архивом. Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. "123 Новости" — абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. Smi24.net — облегчённая версия старейшего обозревателя новостей 123ru.net. Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть —онлайн с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии. Smi24.net — живые новости в живом эфире! Быстрый поиск от Smi24.net — это не только возможность первым узнать, но и преимущество сообщить срочные новости мгновенно на любом языке мира и быть услышанным тут же. В любую минуту Вы можете добавить свою новость - здесь.




Новости от наших партнёров в Вашем городе

Ria.city

Стали известны подробности о разделе имущества Нюши после развода с Сивовым

Семак завоевал 12-й трофей в тренерской карьере

Преимущества жизни в Благовещенске показали по федеральному каналу

В Балашихе несовершеннолетний напал с мачете на двух человек

Музыкальные новости

«СВЯТОЙ ЛЕНИН» легально изготавливает армии и спецслужбы. 6 серия. СЕРЬЁЗНЫЙ НОВОСТНОЙ СЕРИАЛ.

Леонид Агутин посвятил ушедшей Анастасии Заворотнюк песню и клип

РОССИЮ ОЖИДАЕТ ПЛЮС 50 ГРАДУСОВ: КАКИМ ГОРОДАМ ЖДАТЬ АНОМАЛЬНУЮ ЖАРУ

Гендиректор Быстринского ГОКа стал старшим вице-президентом «Норникеля»

Новости России

Вильфанд рассказал о погоде в Москве на следующей неделе

Жители Котельников отпраздновали День защиты детей в Кузьминском лесопарке

НАШИ ВСТРЕЧИ ТУСОВКА Я ЮРИЯ В

Экология в России и мире

«585*ЗОЛОТОЙ» выступила партнером медиафестиваля творческой молодежи YOUPITER

Стоматолог Владимир Лосев: сколько времени нужно носить брекеты

Лифтинг — Коги (нити с насечками)

Дары природы в Hilton Seychelles Labriz Resort & Spa

Спорт в России и мире

Медведев высказался об игре Свёнтек

Азаренко не смогла выйти в 1/16 финала открытого чемпионата Франции по теннису

Матч Котова и Вавринки перенесли на корт Сюзанн Ленглен

Ролан Гаррос. Расписание 2 июня. Потапова и Швентек сыграют первым запуском, Синнер – последним

Moscow.media

Лучший HR-бренд – «Грузовичкоф»

Торжественное возложение цветов к памятному знаку «Юным героям — партизанам и подпольщикам» в Феодосии

Тысячи активистов разгромили офис Socar в Стамбуле, обвинив «Азербайджан» в поддержке геноцидальной политики Израиля в Палестине

Терминал сбора данных (ТСД) промышленного класса SAOTRON RT42G







Топ новостей на этот час

Rss.plus





СМИ24.net — правдивые новости, непрерывно 24/7 на русском языке с ежеминутным обновлением *