Вэнэсуэльскае войска ўжыла сьлезацечны газ супраць дэманстрантаў на мяжы з Калюмбіяй
Вэнэсуэльская Нацыянальная гвардыя ўжыла сьлезацечны газ супраць дэманстрантаў на мяжы з Калюмбіяй. Пратэстоўцы спрабавалі разабраць барыкады на мосьце праз раку, што аддзяляе памежны горад ад Калюмбіі.