На станцыі мэтро «Пушкінская» мужчына ўпаў на рэйкі паміж вагонамі
У Менску на станцыі «Пушкінская» паміж вагонамі апынуўся чалавек. Машыніст спыніў цягнік, а напружаньне з кантактнай рэйкі было зьнятае. Пасьля мужчыну дапамаглі выбрацца на платформу. Ён жывы.