Эўразьвяз запатрабаваў вызваленьня затрыманых крымскіх татар
«Эўрапейскі зьвяз не прызнае выкананьне расейскага заканадаўства ў Крыме і Севастопалі і чакае, што ўсе незаконна затрыманыя ўкраінцы будуць вызваленыя без прамаруджваньня», — гаворыцца ў заяве афіцыйнага прадстаўніка Эўрапейскай зьнешнепалітычнай службы.