Мясьніковіч: Асаблівая ўвага людзей тычыцца пытаньняў нацыянальнай ідэнтычнасьці
Пытаньні ўмацаваньня незалежнасьці Беларусі «ня страцілі сваёй актуальнасьці», заявіў старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясьніковіч 2 красавіка, адкрываючы вясновую сэсію верхняй палаты парлямэнта, паведамляе БелаПан.