Беларускі спадарожнік Belintersat-1 працуе на траціну
Belintersat-1 выйшаў на арбіту ў студзені 2016 года.
Гэта вынік сітуацыі на сусветным рынку сувязі, паведаміў на прэс-канферэнцыі ў Менску кіраўнік праекту „Белінтэрсат” Андрэй Абрамаў:
– Цэны зніжаюцца з-за дастаткова вялікай прапановы паслуг спадарожнікавай сувязі, развіваюцца новыя тэхналогіі сувязі – высокахуткаснай шырокапалоснай перадачы дадзеных. Патрэба ў паслугах ёсць, у нас добра атрымліваецца працаваць з заказчыкамі з Афрыкі. Загрузка спадарожніка зараз складае каля 35%, але гэта лічба плаваючая, да 45% даходзіла.
Belintersat-1 выйшаў на арбіту ў студзені 2016 года. Тэрмін яго працы – не менш за 15 гадоў. Зоны абслугоўвання ахопліваюць Еўропу, Афрыку і Азію.
Беларускае Радыё Рацыя