«Зброю набываў у спэцназаўца і егера». Судзяць дырэктара ЦЭЦ, у якога знайшлі арсэнал зброі
У судзе Гомельскага раёну пачалі разглядаць крымінальную справу супраць Леаніда Штэйна — дырэктара ЦЭЦ Гарадзейскага цукровага камбінату. Летась восеньню ў яго дома знайшлі цэлы арсэнал зброі. Дзе ўзяў і для чаго — высьвятляе цяпер суд.