Партыя Пазьняка зьвярнулася ў пракуратуру ў сувязі з «крыжаломам» у Курапатах
Адказны сакратар Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі — БНФ Алесь Чахольскі 16 красавіка накіраваў у Генэральную пракуратуру скаргу ў сувязі з новым зносам крыжоў у Курапатах. Пра гэта палітык паведаміў на пасяджэньні круглага стала з удзелам абаронцаў Курапатаў у Менску.