Добавить новость
Новости сегодня

Новости от TheMoneytizer

Інфляцыя за чатыры месяцы 2019 года склала 2,7%

Спажывецкія цэны ў красавіку 2019 года ў параўнанні з сакавіком выраслі на 0,04%, да снежня 2018 года — на 2,7%, паведаміў Нацыянальны статыстычны камітэт.

Для параўнання: у красавіку да сакавіка 2018 года спажывецкія цэны павялічыліся на 0,3%, да снежня 2017-га — на 2,9%.

У красавіку 2019 года ў адносінах да сакавіка цэны на харчовыя тавары выраслі на 0,2% (з пачатку года — на 3%), на нехарчовыя — на 0,1% (на 1,7%), на паслугі — знізіліся на 0,2% (выраслі на 3,3%).

Згодна з прагнозам Нацбанка, у 2019 годзе інфляцыя не перавысіць 5%, а паводле ацэнак Еўразійскага банка развіцця, яна складзе 5,7%. „На паскарэнне тэмпаў росту спажывецкіх цэн паўплывае павышэнне інфляцыі ў Расеі, паступовае аслабленне беларускага рубля, а таксама захаванне інфляцыйнага націску з боку заработнай платы”, — лічаць эканамісты ЕАБР.

Згодна з іх ацэнкамі, уплыў гэтых фактараў на адхіленне інфляцыі ад мэты будзе часовым, і тэмпы росту спажывецкіх цэн у сярэднетэрміновы перыяд паступова замарудзяцца да мэтавага ўзроўню.

Нацбанку ўдасца дасягнуць у бягучым годзе мэты па інфляцыі, гаворыцца ў прагнозе Даследчага цэнтра ІПМ, прэзентацыя якога адбылася 24 красавіка ў Менску.

У першым квартале рост інфляцыі быў часовым і звязаны з сезонным павелічэннем цэн на адміністрацыйна рэгуляваныя тавары, лічаць эксперты. „Пік гадавой інфляцыі, падобна, пройдзены ў лютым. Умацаванне валютнага курсу, зніжэнне інфляцыйных чаканняў, зніжэнне інфляцыі ў Расеі, нейтральная манетарная палітыка, адсутнасць шокаў з боку росту даходаў насельніцтва, адсутнасць значных знешніх шокаў — усё гэта кажа на карысць спрыяльнага прагнозу па інфляцыі ў сапраўдны момант”, — гаворыцца ў прагнозе.

Эканамічныя ўлады, чакаюць аўтары даследавання, будуць у 2019 годзе праводзіць кансерватыўную палітыку, каб утрымаць інфляцыю ў запланаваных межах.

„Міністэрства фінансаў будзе праводзіць кансерватыўную бюджэтна-падатковую палітыку, паколькі аб’ём рэсурсаў, якія мае дзяржава, абмежаваны. Нацыянальны банк будзе праводзіць кансерватыўную грашова-крэдытную палітыку, каб утрымаць інфляцыю ў 2019 годзе ў межах 5%”, — заявіў дырэктар Даследчага цэнтра ІПМ Аляксандр Чубрык на прэзентацыі прагнозу.

belapan.by

Читайте на сайте


Smi24.net — ежеминутные новости с ежедневным архивом. Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. Абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть —онлайн с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии. Smi24.net — живые новости в живом эфире! Быстрый поиск от Smi24.net — это не только возможность первым узнать, но и преимущество сообщить срочные новости мгновенно на любом языке мира и быть услышанным тут же. В любую минуту Вы можете добавить свою новость - здесь.




Новости от наших партнёров в Вашем городе

Ria.city
Музыкальные новости
Новости России
Экология в России и мире
Спорт в России и мире
Moscow.media






Топ новостей на этот час

Rss.plus





СМИ24.net — правдивые новости, непрерывно 24/7 на русском языке с ежеминутным обновлением *