Дыктатура самапаўтараецца на ўсіх узроўнях
Сем гадоў таму, падчас майго першага нявольнага наведваньня падвалу Ленінскага РАУС, міліцыянты і затрыманыя ўяўлялі сабой дзьве настолькі адрозныя адна ад адной і пры гэтым аднастайныя ўнутры сябе групы, што казаць пра нас «мы - адзін народ» ніяк не выпадала. Апатэозам гэтай адрознасьці стаў эпізод, калі затрыманыя разам падняліся і пачалі сьпяваць гімн «Магутны Божа». У расстрэльным падвале, зь мішэнямі ў выглядзе чалавека і схемамі аўтаматаў Калашнікава на абшарпаных сьценах. Сьпявалі ўтрапёна, нібы перад сьмяротным пакараньнем. Читать дальше...