Кулі Беленькага і Дзіянава
Беларускія спрэчкі вакол мовы часам нагадваюць анэкдот пра ўнучку дзекабрыста, якая дзівілася з бальшавікоў: – Чаго яны хочуць? – Каб не было багатых. – А мой дзед хацеў, каб не было бедных. Фраза намесьніка старшыні КХП-БНФ Юрася Беленькага «Калі ты гаворыш па-расейску, ты ў акупацыйным войску і страляеш у свой народ» – якраз з шэрагу «каб не было багатых». Пакіну палітолягам разважаньні на тэму, ці спрыяюць такія хвосткія параўнаньні папулярнасьці КХП-БНФ сярод расейскамоўных беларусаў (дый беларускамоўных таксама). Читать дальше...