Беларускія тараканы: 22. Кварціра ў Мінске
Такіх бабульчыных размоваў у электрычцы – вагон з цеплавозам: – А Паўлік мой кварціру пастроіў. У Мінске. Стаялі на очарадзі. – Ну? – Планіроўка харошая. Кожнаму вядома, што чалавек у Беларусі толькі тады чалавек, калі мае ў сталіцы прыватную жыльлёвую плошчу. Толькі тады ён склаўся як асоба, даказаў усім, выйшаў у людзі. Які заўгодна посьпех ня можа лічыцца сапраўдным, калі не манэтызаваны яшчэ ў «аднушачку», «двушачку», а як пашанцуе, то і ў «трошачку». Бо «ў Мінске» і «ў Беларусі» ... Читать дальше...