Антон Астаповіч супраць Сьцяпана Стурэйкі: што і як рабіць з помнікамі архітэктуры. І каму гэта трэба
Нядаўняя публікацыя Свабоды аб падыходах да захаваньня архітэктурнай спадчыны выклікала дыскусію сярод сяброў Беларускага камітэту ICOMOS. Сьцяпан Стурэйка і Антон Астаповіч завочна дыскутуюць, што і якім чынам неабходна ў сёньняшніх умовах рабіць з гісторыка-культурнымі помнікамі.