«Мы чорная дзірка ў абароне жывёлаў», — арганізатарка ўсебеларускага зьезду абаронцаў жывёлаў
У Менску 1 сьнежня адбыўся першы ўсебеларускі зьезд абаронцаў жывёлаў. Арганізатары захаду — грамадзянская ініцыятыва «Мы з табой у адным Доме» і грамадзкае аб’яднаньне абароны жывёл «Заасьвет». На зьезд зарэгістраваліся больш за 80 чалавек з розных гарадоў Беларусі.