Лаўроў: Расея адкажа на магчымае разьмяшчэньне ў Эўропе амэрыканскіх ракет
Расея ўжыве захады ў адказ у выпадку зьяўленьня ў Эўропе амэрыканскіх ракет, забароненых Дамовай аб ліквідацыі ракет сярэдняга і меншага дасягу. Пра гэта заявіў міністар замежных спраў РФ Сяргей Лаўроў у інтэрвію праграме «Масква. Крэмль. Пуцін»