Добавить новость
Новости сегодня

Новости от TheMoneytizer

Барановіч знаходзіцца ў штрафным ізалятары ўжо больш за 90 сутак

Святаслаў Барановіч ужо больш за 90 сутак знаходзіцца ў штрафным ізалятары ў турме горада Жодзіна, куды яго перавялі 15 лютага для адбыцця застаўшагася тэрміна пакарання. Пра гэта паведаміла праваабаронцам “Вясны” яго сястра Наталля.

Яна хвалюецца за фізічны і псіхалагічны стан брата, бо ў штрафным ізалятары вельмі жорсткія ўмовы, каб знаходзіцца там такі працяглы тэрмін. Акрамя таго, што ён цалкам ізаляваны ад іншых зняволеных, туды забаронена браць уласныя рэчы, нават кнігі. Пры такіх умовах таксама нельга атрымліваць лісты, перадачы і карыстацца грашыма на рахунку. У ізалятары ложак адкідаецца ад сцяны толькі на ноч, а на дзень вяртаецца да сцяны. Таму ў гэты час ён вымушаны сядзець і ляжаць на падлозе.

Таксама Наталля адзначае, што да гэтага часу не вырашаная праблема з акулярамі. У Святаслава і так нізкі зрок, а калі будзе доўга хадзіць без акуляраў, то сітуацыя са здароўем яго вачэй можа сур’ёзна пагоршыцца.

Да 17 лютага Святаслаў, знаходзячыся ў папраўчай калоніі №1 г. Наваполацка, прабыў у штрафным ізалятары каля 210 сутак.

Нагадаем, Святаслава Барановіча асудзілі за за гвалт у дачыненні да супрацоўніка міліцыі падчас «Марша недармаедаў» 15 сакавіка 2017 года. 12 сакавіка суд Маскоўскага раёна г. Менска асудзіў Барановіча на 3 гады пазбаўлення волі.

spring96.org

Читайте на сайте


Smi24.net — ежеминутные новости с ежедневным архивом. Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. Абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть —онлайн с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии. Smi24.net — живые новости в живом эфире! Быстрый поиск от Smi24.net — это не только возможность первым узнать, но и преимущество сообщить срочные новости мгновенно на любом языке мира и быть услышанным тут же. В любую минуту Вы можете добавить свою новость - здесь.




Новости от наших партнёров в Вашем городе

Ria.city
Музыкальные новости
Новости России
Экология в России и мире
Спорт в России и мире
Moscow.media






Топ новостей на этот час

Rss.plus





СМИ24.net — правдивые новости, непрерывно 24/7 на русском языке с ежеминутным обновлением *