Зона цяпер адна. Што зьмянілі ва ўказе пра «бязьвіз» на Берасьцейшчыне і Горадзеншчыне
Лукашэнка ўключыў у бязьвізавыя зоны Бераставіцкі, Ваўкавыскі, Воранаўскі, Лідзкі і Шчучынскі раёны. Такім чынам, зоны для бязьвізавага наведваньня на Берасьцейшчыне і Горадзеншчыне абʼядналі ў адну, піша прэс-служба Лукашэнкі.