Годны фінал 150-гадовай трагедыі. Як у Вільні разьвіталіся з Каліноўскім і яго паплечнікамі. ФОТА і ВІДЭА
Разьвітаньне з Кастусём Каліноўскім і яшчэ 19 паўстанцамі, арганізаванае ўладамі Літвы, атрымала найвышэйшыя адзнакі тысяч прысутных на ўрачыстасьці. Сьвіст і крыкі «ганьба» за ўвесь час цырымоніі чуліся на Катэдральным пляцы ў Вільні толькі аднойчы — падчас выступу афіцыйнага прадстаўніка Беларусі.