Лэйт-пол на прэзыдэнцкіх выбарах у Польшчы: наперадзе Анджэй Дуда
Паводле вынікаў лэйт-полу, праведзенага міжнароднай сацыялягічнай службай Ipsos, наперадзе дзейны прэзыдэнт Анджэй Дуда — 50,8%. Яго канкурэнт, апазыцыйны кандыдат, мэр Варшавы Рафал Тшаскоўскі мае 49,2% галасоў апытаных выбарцаў.