Зяць і дарадца Трампа прадстаўляе мірны плян па Блізкім Усходзе ў краінах рэгіёну
Зяць і дарадца прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа Джарэд Кушнэр ў аўторак адправіўся зь візытам у Марока ў рамках трохдзённага турнэ, мэта якога — дамагчыся падтрымкі распрацаванага адміністрацыяй мірнага пляна па Блізкім Усходзе.