Выдварэньне з Варшавы і Беластоку; чорныя парасоны ў Менску. Найважнейшае за 12 сакавіка
Польшча выслала з краіны двух беларускіх дыпляматаў у адказ на выдварэньне двух польскіх дыпляматаў з Горадні напярэдадні. У Беларусі працягваў працаваць судовы канвэер. Сярод прысудаў: 22-гадоваму менчуку Аляксандру Іванову — 3 гады калёніі ўзмоцненага рэжыму; 42-гадоваму бабруйчаніну — 6 гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму; жыхару Рэчыцы Ўладзімеру Міхалку — 1 год і 2 месяцы калёніі. Грамадзянка Швайцарыі Натальля Хершэ спыніла другую галадоўку, якую абвясьціла 22 лютага, калі да яе зноў перасталі даходзіць лісты. Читать дальше...