Масачны рэжым і захаванне дыстанцыі ў грамадскіх месцах стануць абавязковымі з 9 кастрычніка
Міністэрства аховы здароўя ўнесла змяненні і дапаўненні ў санітарныя нормы і правілы, якія датычацца прафілактыкі грыпу і COVID-19. Гэта звязана з тым, што ва ўсіх рэгіёнах рэспублікі і Мінску назіраецца неспрыяльная эпідэміялагічная сітуацыя па захваральнасці на новую каранавірусную інфекцыю. Змяненні ўступяць у сілу з 9 кастрычніка.