"Беларуснафта": у краіне створана буйнейшая ў ЕАЭС сетка хуткіх зарадных станцый для электрамабіляў
З 2018 года зарадная сетка павялічылася з 14 да 486 станцый. Плануецца, што да канца 2021 года інфраструктура будзе налічваць больш за 600 такіх аб'ектаў. Гэта, паводле даных прэс-службы, забяспечыць магчымасць эксплуатацыі больш як 25 тыс. электрамабіляў.