Фіналісты футбольнага Кубка Беларусі вызначацца ў Барысаве і Віцебску
Футбалісты "Віцебска" пасля паражэння ў гасцявым паўфінале ад "Гомеля" паспрабуюць узяць рэванш у дамашнім паўфінальным паядынку. На сваёй арэне гамяльчане выйгралі з лікам 2:0, забіўшы па мячы ў кожным тайме: у канцы першай палавіны гульні вызначыўся Кірыл Ермаковіч, а ў хуткім часе пасля перапынку яго поспех паўтарыў Ілья Алексіевіч.