Эўракамісія прадставіла праект шостага пакету санкцый супраць Расеі за ўварваньне ва Ўкраіну
Пакет прадугледжвае паступовую забарону на імпарт расейскай нафты на 6-8 месяцаў. Выключэньне варта зрабіць для Вугоршчыны і Славаччыны, якія моцна залежаць ад расейскай нафты. Ім могуць дазволіць працягваць імпарт да канца 2023 году.