Па праграме "Сямейны капітал" адкрыта амаль 112 тыс. дэпазітаў
Па стане на 1 мая на датэрміновае распараджэнне сродкамі сямейнага капіталу пададзена 54 555 заяў. З іх на мэты паляпшэння жыллёвых умоў - 47 150, на атрыманне адукацыі - 3062, на атрыманне медыцынскіх паслуг - 4339 заяў, на набыццё тавараў для інвалідаў - 4.