Беларуская дзюдаістка Ксенія Даніловіч выйграла серабро на турніры ў Краснаярску
У паўфінале жаночага турніру ў вагавой катэгорыі да 52 кг Даніловіч упэўнена перамагла спартсменку з Манголіі, аднак у фінальным паядынку ўступіла расіянцы Дар'і Грыбанавай. У турнірнай сетцы была прадстаўлена яшчэ адна беларуска Ганна Буракова, якая не дабралася да медальных схватак.