«Беларусы цяпер валянтэраць ва Ўкраіне цішком». Гутарка з Анісіяй Казьлюк
Праз вайну ва Ўкраіне многія іншаземцы ня могуць падоўжыць ці атрымаць від на жыхарства і маюць праблемы зь міграцыйнай службай — мусяць у кароткі тэрмін пакінуць краіну. Гэта чарговы раз пацьвердзіў выпадак зь беларускай праваабаронцай Анісіяй Казьлюк, зь якой пагутарыла Свабода.