«Пляваць на законы, калі гінуць дзеці!». Беларус ваюе за Расею і езьдзіць у адпачынак дахаты
Жыхар Асіповічаў Сяргей Ланавенка «ня мог застацца ўбаку» і паехаў ваяваць на Данбас — за Расею. Крымінальны кодэкс пагражае беларусам за найміцтва 7 гадамі турмы. Але Ланавенка спакойна прыяжджае ў Беларусь з фронту на «кароткачасовы адпачынак». І нават раздае камэнтары.