У Кіеве заклікалі іншаземцаў пры плянаваньні паездак ва Ўкраіну ўлічваць умовы небясьпекі з прычыны вайны
У Міністэрстве ўнутраных спраў Украіны расказалі пра ўмовы ўезду грамадзян замежных краін на ўкраінскую тэрыторыю, а таксама заклікалі пры плянаваньні паездак улічваць рызыкі небясьпекі праз паўнамаштабную вайну Расеі ва Ўкраіне.