Што застаецца? Прыватны позірк на літаратурныя вынікі 2022 году
Я ўсё яшчэ не прызвычаіўся да сытуацыі, у якой самы істотны сэгмэнт беларускай літаратуры знаходзіцца фізычна выціснуты з культурнага жыцьця Беларусі. Ці хопіць сілаў пісьменьнікам і чытачам, каб стрываць гэты змрочны час? Ці ёсьць сьвятло ў канцы тунэлю? Пераканаўчых адказаў пакуль не чуваць.