Цімафей Каўгарэня і Ягор Клаўдзіеў падпісалі кантракты з хакейным мінскім "Дынама"
19-гадовы Цімафей Каўгарэня ў цяперашнім сезоне гуляў за "Дынама-Шыннік" у Маладзёжнай хакейнай лізе, у 23 матчах за "баброў" абаронца атрымаў 12 (4+8) рэзультатыўных балаў. Раней Каўгарэня таксама выступаў за "Мінскіх зуброў", "Дынама-Маладзечна" ў экстралізе і "Спокан Чыфс" у WHL.