Ціханоўская ў Палаце лордаў: «Без свабоднай Беларусі немагчыма пабудаваць новую архітэктуру бясьпекі Эўропы»
Сьвятлана Ціханоўская падчас выступу на слуханьнях у Камітэце міжнародных адносін і абароны Палаты лордаў заклікала, сярод іншага, выпрацаваць дакладную і скаардынаваную стратэгію па Беларусі.