Лукашэнка ацаніў работу эканомікі: "Пакуль слабы задзел для выканання заданняў нават за паўгоддзе"
Акрамя планавых пытанняў - па законапраекце аб інвестыцыйнай дзейнасці і ўказе аб арэндным жыллі для медработнікаў - на парадку дня нарады даклад прэм'ер-міністра аб асноўных выніках работы эканомікі за 5 месяцаў бягучага года, а таксама справаздачы кожнага віцэ-прэм'ера аб выкананні даручэнняў кіраўніка дзяржавы.