Катар: Паўза ў вайне ХАМАС і Ізраілю будзе працягнутая на два дні
Гуманітарная паўза ў вайне паміж Ізраілем і групоўкай ХАМАС, прызнанай тэрарыстычнай у ЗША і Эўразьвязе, будзе працягнутая яшчэ на два дні. Пра гэта паведаміў прадстаўнік Міністэрства замежных справаў Катару, які ўдзельнічае ў перамовах.