Добавить новость
Новости сегодня

Новости от TheMoneytizer

У Харкаве актывісты скінулі помнік Жукаву

2 чэрвеня ва ўкраінскім Харкаве на праспекце Грыгарэнкі грамадскія актывісты патрыятычнага кірунку скінулі з пастаменту помнік савецкаму ваеначальніку Георгію Жукаву. Пра гэта паведміў рэсурс „МедиаПорт”.

Гэта адбылося недалёка ад Палацу спорту, у якім праходзіў з’езд партыі мэраў Адзесы і Харкава Генадзя Труханава і Генадзя Кернеса. Мерапрыемства суправаджалася акцыямі пратэсту.

Каля помніка Жукава, калі яго бюст зносілі з пастаменту, прысутнічалі праваахоўнікі. На месцы бюста актывісты ўсталявалі сцяг Украіны.

Праспект маршала Жукава ў Харкаве быў перайменаваны ў праспект Пятра Грыгарэнкі ў 2016 годзе ў рамках выканання закона аб дэкамунізацыі. Пры гэтым на праспекце заставаўся бюст Жукава. Помнік у траўні 2018 года дэмантавалі невядомыя, але пазней камунальныя службы яго аднавілі. 8 траўня 2019 года на сайце гарсавету Харкава былі апублікаваныя петыцыі з прапановай прыбраць намёт валанцёраў на цэнтральным пляцы і вярнуць праспекту Грыгарэнкі ранейшую назву. 9 траўня зварот пра знос намёту набраў дастатковую колькасць галасоў (5 тысяч) для разгляду ўладамі гораду. Гарадскі галава Генадзь Кернес сцвярджаў, што вяртанне імя Георгія Жукава на мапу горада стане праявай „гістарычнай справядлівасці” і не будзе парушэннем закону. 10 траўня дырэктар Украінскага інстытуту нацыянальнай памяці Уладзімір Вятровіч заявіў, што зваротнае перанайменне праспекту ў гонар Жукава будзе парушэннем закона. Ён адзначыў, што законнасць ранейшых перайменаванняў у іншых украінскіх рэгіёнах пацверджана рашэннямі судоў. Кернес у адказ падкрэсліў, што погляды ўкраінцаў на працэс дэкамунізацыі могуць адрознівацца ад меркавання Вятровіча. 17 траўня актывісты „Нацыянальнага корпусу” прынеслі пудзіла Жукава пад будынак гарсавету Харкава на знак пратэсту супраць ініцыятывы Кернеса.

19 траўня ў Харкаве адбыліся сутыкненні прыхільнікаў і супраціўнікаў асобы маршала Жукава.

Беларускае Радыё Рацыя

Читайте на сайте


Smi24.net — ежеминутные новости с ежедневным архивом. Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. Абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть —онлайн с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии. Smi24.net — живые новости в живом эфире! Быстрый поиск от Smi24.net — это не только возможность первым узнать, но и преимущество сообщить срочные новости мгновенно на любом языке мира и быть услышанным тут же. В любую минуту Вы можете добавить свою новость - здесь.




Новости от наших партнёров в Вашем городе

Ria.city
Музыкальные новости
Новости России
Экология в России и мире
Спорт в России и мире
Moscow.media






Топ новостей на этот час

Rss.plus





СМИ24.net — правдивые новости, непрерывно 24/7 на русском языке с ежеминутным обновлением *