У Гаазе пачаліся слуханьні па пазове Ўкраіны да Расеі
У Міжнародным судзе ААН у Гаазе ў панядзелак, 3 чэрвеня, пачаліся слуханьні па пазове Ўкраіны да Расеі. Украінскія ўлады абвінавачваюць Расею ў падтрымцы тэрарызму і акупацыі часткі тэрыторыі Данецкай і Луганскай абласцей.