Добавить новость
Новости сегодня

Новости от TheMoneytizer

Барысу Хамайду ўручаны медаль да 100-годдзя БНР

Гэты медаль, заснаваны Радай  БНР, уручаецца за пажыццёвыя заслугі ў працы дзеля здзяйснення ідэалаў Акту 25 сакавіка 1918 года, у тым ліку за  папулярызацыю беларушчыны, здабыццё і ўмацаванне дзяржаўнай незалежнасці, барацьбу за свабоду і дэмакратыю ў Беларусі.

Ім уганараваны больш за 130 асобаў з Беларусі і замежжа, у тым ліку віцябляне Сяргей Каваленка і Барыс Хамайда. Падчас уручэння ўзнагародаў намеснік старшыні Рады БНР Сяргей Навумчык  патлумачыў, за што яны атрымалі памятныя медалі:

– Сяргей Каваленка атрымаў медаль за ягоны чын усталявання бел-чырвона-белага сцяга, так высока, як ніхто ў Віцебску яго не ўсталёўваў. І потым ён за гэта пацярпеў.  Барыс Хамайда – за сваю дзейнасць і журналісцкую, і выдавецкую, і за папулярызацыю дэмакратычных і беларускіх нацыянальных каштоўнасцяў таксама.

Сяргей Каваленка зараз жыве ў Польшчы, медаль за яго атрымала жонка Алена.

Барысу  Хамайду медаль  уручылі асабіста, але ён лічыць, што гэты гонар належыць не толькі яму аднаму:

– Я адзін ніколі нічога не змог бы. Трэба было шукаць грошы на бел-чырвона-белыя сцягі, на плакаты – на фарбу і паперу… І людзі мне дапамагалі. Яны заставаліся ў ценю, гэта  я быў навідавоку. Так што я лічу, што гэтая ўзнагарода – адзнака ўсім вольным людзям нашага гораду.

Медалі былі ўручаны падчас сяброўскай вечарыны. На яе сабраліся і тыя, хто памятае ўчынкі Сяргея Каваленкі,  які вывешваў бел-чырвона-белыя сцягі на гарадскую навагоднюю ёлку ды найвышэйшыя гмахі  ў Віцебску.  І тыя, хто штодня  сустракае распаўсюдніка незалежнай прэсы  Барыса Хамайду каля “сіняга дому” ў Віцебску.

Ганна Ліпка, Беларускае Радыё Рацыя

Читайте на сайте


Smi24.net — ежеминутные новости с ежедневным архивом. Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. Абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть —онлайн с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии. Smi24.net — живые новости в живом эфире! Быстрый поиск от Smi24.net — это не только возможность первым узнать, но и преимущество сообщить срочные новости мгновенно на любом языке мира и быть услышанным тут же. В любую минуту Вы можете добавить свою новость - здесь.




Новости от наших партнёров в Вашем городе

Ria.city
Музыкальные новости
Новости России
Экология в России и мире
Спорт в России и мире
Moscow.media






Топ новостей на этот час

Rss.plus





СМИ24.net — правдивые новости, непрерывно 24/7 на русском языке с ежеминутным обновлением *