Мы в Telegram
Добавить новость
Новости сегодня

Новости от TheMoneytizer

IV міжнародны купальскі фестываль «СВЯТА СОНЦА» FOLK&FIRE

Асаблівая ўвага ў гэтым годзе будзе нададзена дэталёвай рэканструкцыі старажытных купальскіх традыцый і абрадаваму боку свята.

Чацвёрты міжнародны купальскі фолк-фестываль «Свята Сонца» ў 2019 годзе традыцыйна пройдзе ў двухдзённым фармаце на тэрыторыі музейнага комплекса „Дудуткі”.

Асаблівая ўвага ў гэтым годзе будзе нададзена дэталёвай рэканструкцыі старажытных купальскіх традыцый і абрадаваму боку свята.

Фармат фестываля, як і ў мінулыя гады, будзе аб’ядноўваць некалькі разнапланавых мерапрыемстваў у межах адной канцэпцыі:

·         Фестываль агню і піратэхнікі, альбо FireShow-фестываль.

·         Двухдзённы open-air канцэрт на 2 сцэнічных пляцоўках.

·         Этна-пляцоўкі.

·         Рынак майстроў-рамеснікаў (традыцыйныя рамёствы).

·         Пленэр кавалёў.

·         Інтэрактыўныя і спартыўныя пляцоўкі.

·         Абрадавыя і забаўляльныя блокі напрацягу ўсяго фестываля.

Максімум увагі, як і раней, будзе надавацца аднаўленню традыцый і абрадаў нацыянальнай беларускай культуры і свята Купалле ў прыватнасці. 

Пасля завяршэння асноўнай праграмы ў 1:30 удзельнікі і госці фестываля факельным шэсцем пройдуць на бераг ракі Пціч, дзе традыцыйна запаляцца вялікія купальскія вогнішчы, струмені ракі панясуць купальскія вянкі, зноў будзе гучаць старажытная музыка, а ўсе жадаючыя змогуць скокнуць праз ачышчальны купальскі агонь.

Дарэчы, агонь для купальскіх вогнішчаў будзе „жывым”, і любы жадаючы зможа паўдзельнічаць у яго здабычы!

Асноўная ідэя, якая аб’ядноўвае ўсе мерапрыемствы фестываля — старажытнае свята Купалле, прымеркаванае да дня летняга сонцастаяння, часу, калі дасягаюць найвышэйшага росквіту жыватворчыя сілы зямлі. У абрадах гэтага свята цесна перапляліся старажытныя язычніцкія і больш познія хрысціянскія традыцыі.

Спіс асноўных мерапрыемстваў і пляцовак фестываля «Свята Сонца 2019».

·         Фестываль піратэхнікі і агню – адно з самых відовішчных мерапрыемстваў купальскага фестываля «Свята Сонца 2019». Сваё майстэрства прадэманструюць больш за 20 каманд, якія выступаюць у жанры фаер-шоу.

·         Канцэртная пляцоўка, оpen-air канцэрт. Выступленне калектываў фолк/фолк-рок/пэйган-метал і сумежных напрамкаў (дзве сцэны).

·         Горад майстроў – дзеючыя рамесныя майстэрні: кузні (майстар-класы, паходная кузня), ганчарная майстэрня, майстэрні музычных інструментаў, майстэрня апрацоўкі каменя, зброевая майстэрня, саломапляценне, абрадавая лялька, ткацтва, гарбарная майстэрня, ювелірная майстэрня, манетны двор.

·         Купальскi кірмаш: вырабы традыцыйных рамесных майстэрняў: кованыя вырабы і сярэднявечныя ўпрыгажэнні, посуд і ганчарныя вырабы, вырабы з лёну, традыцыйная адзенне, сувеніры, рэквізіт для вогненнага шоу і г.д.

·         Этна-пляцоўка: аднаўленне традыцыйных абрадаў святкавання Купалля, варожбы, пляценне і запуск вянкоў па вадзе, купальскія вогнішчы і г. д.

·         Карчма: стравы традыцыйнай беларускай кухні, кулінарныя майстар-класы.

·         Паласа перашкод у межах купальскага квэста «Папараць Кветка».

·         «Вясковая плошча» – выступы танцавальных і музычных калектываў, вулічных тэатраў, факіраў, пэрформансы на купальскую тэму, майстар-класы па традыцыйных танцах.

·         Iнтэрактыўныя пляцоўкі – больш за 20 лакацый і атракцыёнаў: лучны і арбалетны цір, сярэднявечныя і народныя гульні, «гульні вікінгаў», шатландская пляцоўка «гульні горцаў», дзіцячая пляцоўка, пляцоўка «Героі: Батлгеймiнг», настольныя гульні, скаладром, „archery battle „, вяровачны гарадок і іншыя.

·         Для ўдзельнікаў «Фестываля піратэхнікі і агню» пройдуць спецыялізаваныя майстар-класы, навучальныя семінары.

Асноўны блок фестываля «Свята Сонца» – FireShow-фестываль.

У межах фестываля выступяць больш за 20 каманд, якія працуюць у жанры вогненнага шоу. У праграме:

•           Шоў лепшых вогненных тэатраў

•           Выступы сольных артыстаў у жанры вогненнага і піратэхнічнага шоу

•           Выступы каскадзёраў, акрабатаў і пластычных тэатраў

•           Шоў вогненных і светлавых эфектаў, піратэхніка і неонавае шоу

Open-air канцерт фестываля «Cвята Сонца».

Канцэртную праграму ў 2019 годзе прадставяць:

Гурт «NAVIBAND» (BY)

Гурт «Тролль Гнет Ель» (Ru)

Гурт «Стары Ольса» (BY)

Гурт «Joryj Kloc» (UA)

Гурт «PAWA» (BY)

Гурт «IRDORATH» (BY)

Гурт «BY CRY» (BY)

Гурт «Fabiant» (BY)

КАЦЯРЫНА ВАДАНОСАВА i Fantasy Orchestra (BY)

Гурт «НЯМІГА» (BY)

Гурт «Тарас на Парнасе» (BY)

і іншыя калектывы.

Намётавы летнік для гасцей фестываля.

З 21 па 23 чэрвеня 2019 на тэрыторыі фестываля будзе дзейнічаць намётавы летнік для гасцей і ўдзельнікаў фестываля. Можна будзе размясціцца ў намётах, прадастаўленых арганізатарамі, ці ўсталяваць ўласны намёт на тэрыторыі летніка.

Дастаўка на фестываль.

Для зручнасці гледачоў будуць арганізаваны дадатковыя аўтобусныя рэйсы па маршруце Менск-Дудуткі-Менск і бясплатны трансфер па маршруце Рудзенск-Дудуткі-Рудзенск.

Пасля заканчэння канцэртнай часткі адбудзецца факельнае шэсце на бераг р. Пціч, дзе будуць запалены купальскія вогнішчы.

Читайте на 123ru.net


Новости 24/7 DirectAdvert - доход для вашего сайта



Частные объявления в Вашем городе, в Вашем регионе и в России



Smi24.net — ежеминутные новости с ежедневным архивом. Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. "123 Новости" — абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. Smi24.net — облегчённая версия старейшего обозревателя новостей 123ru.net. Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть —онлайн с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии. Smi24.net — живые новости в живом эфире! Быстрый поиск от Smi24.net — это не только возможность первым узнать, но и преимущество сообщить срочные новости мгновенно на любом языке мира и быть услышанным тут же. В любую минуту Вы можете добавить свою новость - здесь.




Новости от наших партнёров в Вашем городе

Ria.city

За дружбу. Депутат из Чехии заявил о поддержке России половиной его страны

Названа стоимость суточной аренды самого дешевого дома в Подмосковье

Онколог Черемушкин: детям умершей от рака Заворотнюк не нужно бояться болезни

Подросток случайно убил пристававшего к нему незнакомца в Москве

Музыкальные новости

Клиники «Будь Здоров» — в лидерах рейтинга лучших клиник 2ГИС

Антисанитария в службах доставки: токсиколог Кутушов рассказал, почему опасно заказывать еду

Бастрыкин затребовал доклад об исчезновении девушки в Новосибирске 15 лет назад

США и Европа "подготавливают" Россию и Ближний Восток для переселений?!

Новости России

Московская область. Депутат-коммунист Александр Наумов: Национальный парк «Лосиный Остров» должен работать и в эколого-просветительском направлении для школьников и молодежи!

За дружбу. Депутат из Чехии заявил о поддержке России половиной его страны

Онколог Черемушкин: детям умершей от рака Заворотнюк не нужно бояться болезни

Красногорский филиал Музея Победы подготовил специальную программу ко Дню России

Экология в России и мире

В Москве прошла Премия-практикум «Харизма Года»

Фонд «Восход» выпустил на «Атомайз» первые в России венчурные ЦФА

Туристка заразилась плотоядной болезнью и потеряла руку: новая инфекция начала распространяться на людей, посещающих достопримечательности

История без фальсификации: Шемахи в первой половине XVIII века

Спорт в России и мире

«Он никогда не снимается с турниров». Циципас прокомментировал травму Джоковича

Соболенко, проигравшая Андреевой, потеряет 2-е место в рейтинге WTA по итогам «Ролан Гаррос», уступив его Гауфф

Зверев вышел в финал «Ролан Гаррос»

Семнадцатилетняя Андреева впервые сыграет в полуфинале турнира Большого шлема

Moscow.media

В Москве арестовали бывшего замглавы Росприроднадзора по делу о мошенничестве

Военные следователи провели рейд по бывшим мигрантам в Керчи

В Орловской области 13-летний мотоциклист сбил женщину

Мобилизованного свердловчанина приговорили к 23 годам "строгача" за подрыв гранаты в казарме







Топ новостей на этот час

Rss.plus





СМИ24.net — правдивые новости, непрерывно 24/7 на русском языке с ежеминутным обновлением *