Грузію з прычыны пратэстаў тэрмінова пакінула дэлегацыя Расеі
Расейская дэлегацыя на чале з дэпутатам Дзяржаўнай думы Сяргеем Гаўрылавым 20 чэрвеня тэрмінова пакінула сталіцу Грузіі Тбілісі. Гэта адбылося на фоне масавых пратэстаў з прычыны знаходжаньня ў краіне расейцаў, якія падтрымліваюць палітыку сваёй краіны ў дачыненьні да Грузіі.