Добавить новость
Новости сегодня

Новости от TheMoneytizer

Вуліца Зыгмунта Шэндзеляжа (Лупашкі) ў Беластоку пакуль застаецца

Вуліца „Стагоддзя правоў жанчынаў” будзе ў Беластоку, але не заменіць назву вуліцы Зыгмунта Шэндзеляжа (Лупашкі). Такое рашэнне прынялі беластоцкія радныя камісіі скаргаў і заяваў. Пытанне змены назвы вуліцы Лупашкі ўвогуле не стаіць у павестцы дня, бо, як паведаміў радны Беластока з Форума меншасці Падляшша Томаш Каліноўскі, няма згоды ў грамадзянскай кааліцыі, каб памяняць патрона гэтай вуліцы.

– Мы не сабралі дастатковай колькасці галасоў, таму не вынеслі гэтага пытання. Ставімся вельмі сур’ёзна да гэтага пытання, мусім сабраць неабходную колькасць дэпутатаў. Калі падтрымаюць нас 15 дэпутатаў, тады вынесем гэтае пытанне на разгляд рады. Гэта ідэалагічнае пытанне, і кожны мае права галасаваць так, як яму падказвае сумленне. Спачатку мы атрымалі ад нашых калегаў і сябровак “зялёнае святло”. На жаль, апошнім часам гэта не пацвердзілася на справе. Мы напэўна неяк развяжам гэтае пытанне, мусім датрымаць сваё слова.

Варта адзначыць, што радныя Форума меншасці Падляшша ў сваіх перадвыбарчых абяцаннях казалі, што змена вуліцы Лупашкі ў Беластоку прыярытэт. Зыгмунт Шэндзеляж (Лупашка) быў камандзірам 5-й віленскай брыгады Арміі Краёвай, адказны за забойствы цывільных жыхароў ў вёсцы Дубінкі ў Літве, а таксама за спаленне вёсак Вілюкі і Патока на Беласточчыне ды смерці цывільных жыхароў беларускіх вёсак на Беласточчыне.

Валянціна Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя

Читайте на сайте


Smi24.net — ежеминутные новости с ежедневным архивом. Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. Абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть —онлайн с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии. Smi24.net — живые новости в живом эфире! Быстрый поиск от Smi24.net — это не только возможность первым узнать, но и преимущество сообщить срочные новости мгновенно на любом языке мира и быть услышанным тут же. В любую минуту Вы можете добавить свою новость - здесь.




Новости от наших партнёров в Вашем городе

Ria.city
Музыкальные новости
Новости России
Экология в России и мире
Спорт в России и мире
Moscow.media






Топ новостей на этот час

Rss.plus





СМИ24.net — правдивые новости, непрерывно 24/7 на русском языке с ежеминутным обновлением *